У Кіеве забілі былога дэпутата Дзярждумы ад партыі КПРФ Дзяніса Вараненкава. Ён быў застрэлены ў цэнтры ўкраінскай сталіцы
Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданне «Весткі» са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Вадзіма Рабіновіча. Дзяніса Вараненкава ў цэнтры Кіева забілі з пісталета маркі ТТ. Пра гэта заявілі ў паліцыі Кіева, перадае тэлеканал «112 Украіна». Паводле «Інтерфакс-Украіна», страляніна вялася з аутаматаў.
Былы дэпутат Дзярждумы быў забіты ў цэнтры Кіева каля 11:30 па мясцовым часе. Забойца застрэліў мужчыну, калі той выходзіў з будынку гатэля «Прэм’ер Палас».
Відавочцы забойства Вараненкава распавялі журналістам, што бачылі, як куля трапіла былому дэпутату Дзярждумы ў галаву.
Ахоўнік экс-дэпутата параніў забойцу, але сам таксама пацярпеў.
Забойца былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава дастаўлены ў лякарню Кіева. Яго параніў ахоўнік былога дэпутата. Сам ахоўнік таксама паранены. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка кіеўскай паліцыі.
У кастрычніку 2016 года былы дэпутат разам з жонкай, экс-дэпутаткай Марыяй Максакавай пераехаў у сталіцу Украіны, патлумачыўшы свой крымінальны пераслед у Расеі «незаконным» і «несправядлівым».
Басманны суд Масквы ў пачатку сакавіка завочна арыштаваў экс-дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вороненкова на два месяцы за махлярства з нерухомасцю. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
ВД, паводле rbc.ru