«Забег адважных» прайшоў у Менску (ФОТА)


Ужо другі год запар арганізатары «Забегу адважных» спрабуюць максімальна вярнуць усіх тых, жыхароў сталіцы, каму не хапае экстрэмальных спартыўных перашкодаў у атмасферу вайсковага жыцця савецкіх салдатаў Вялікай Айчынай Вайны.

 

Асаблівасцю забегу прысвечанага Дню Перамогі ў гэтым годзе стала тое, што, напрыклад, пад рэальным бронетранспарцёрам змаглі прапаўзці і маленькія дзеці, для якіх была зроблена асобная траса.

Бег па ваенных пантонах са скокамі ў возера і нават абліванне са шлангу халоднай вадой падчас праходжання трасы зрабілі забег больш відовішчным, часам кур’ёзным ды ўвогуле нязручным і абсурдным, асабліва для тых людзей, хто хацеў проста прагуляцца па парку ў Дзень Перамогі…

belsat.eu

Стужка навінаў