Забастоўка таксістаў у Францыі скончылася сутычкамі з паліцыяй і арыштамі


У Францыі праходзіць забастоўка забастоўка таксістаў, авіядыспетчараў і дзяржслужбоўцаў.

З-за страйку былі адмененыя дзясяткі авіярэйсаў (прыкладна кожны пяты), а доступ да галоўных аэрапортаў і гарадоў быў заблакаваны.

Французская паліцыя арыштавала як мінімум 20 чалавек.

Сёння таксісты ездзяць па французскіх гарадах павольна, што стварае вялізныя коркі на вуліцах. Таксісты пратэстуюць супраць нядобрасумленнай, як яны мяркуюць, канкурэнцыі з боку прыватных перавозчыкаў, як кампанія «Uber».

Авіядыспетчары бяруць удзел у пратэстах, таму што не задаволеныя памерам заробкаў і пагрозай скарачэнняў.

НМ, belsat.eu, паводле AFP, фотаздымкі AFP і з Twitter

Стужка навінаў