За жарт з «сабакам-павуком» могуць пакараць турмою


Аўтар роліка Сыльвестр Вардэнга зазначае, што «сабака зарабіў больш, чым я за ўсё сваё жыццё». Аднак за справу цяпер узялася польская пракуратура.

Праваахоўнікі разглядаюць скаргу на аўтара нашумелага роліка пра «сабаку-павука», які страшыў мінакоў у Варшаве. Невядомая асоба падала скаргу на аўтара перформансу і цяпер пракуратура спраўджвае, ці не было ў дзеяннях Сыльвестра Вардэнгі злачынства. Магчымае абвінавачванне – стварэнне сітуацыі, у якой пад пагрозаю апынулася жыццё альбо здароўе чалавека. Паводле польскага заканадаўства, за гэта можна трапіць у турму на тэрмін да трох гадоў.

Тым часам відэаролік з сабакам па мянушцы Хіка стаўся сапраўдным хітом ды сабраў больш як 95 мільёнаў праглядаў. У інтэрвю польскім медыям Сільвестр Вардэнга распавёў, што добра зарабіў на рэкламе, якая высвятляецца гледачам Youtube. «Сабака зарабіў больш грошаў, чымся я за ўсё сваё жыццё. Вядома, цяпер я страшна люблю Хіку. Што файнага ў сабаках – гэта тое, што яны нічога не свядомыя. І Хіка не скажа раптам: аддай мне палову», – сказаў аўтар роліка.

Сыльвестр Вардэнга вядомы дзякуючы цэлай серыі ролікаў з контраверсійнымі жартамі. Сярод іншага ён пераапранаўся ў монстраў і палохаў мінакоў, чапляўся да паліцыі. За некаторыя перформансы яго раней штрафавалі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў