За здраду Украіне – $ 100 тыс. Як ФСБ спрабавала купіць камбата «чорных берэтаў»


«Чорныя берэты» з Феадосіі ўзгадваюць, як адбывалася акупацыя Крыму.

Упершыню за год камбат Дмытро Дэлятыцкі дае інтэрв’ю – раны падзеяў гадовай даўніны дагэтуль не загаіліся. «Чорныя берэты» з Феадосіі трымалі блакаду 22 дні. Байцы так і не атрымалі падмацавання, пакуль іх частку штурмам не ўзяў расейскі спецназ. Камбата ўзялі ў палон і 4 дні трымалі ў вайсковай камендатуры Севастопалю ў адзіночнай камеры. Па словах Дмытра Дэлятыцкага, ФСБ-шнікі лямпамі сляпілі вочы і прапаноўвалі вялікія грошы за здраду.

«Каля $ 100 тысячаў з просьбай перайсці на бок РФ», – кажа Дмытро Дэлятыцкі.

Больш за сотню марпехаў, што не захацелі пераходзіць пад расейскі сцяг, выйшлі на матэрыковую Украіну. З былымі таварышамі-здраднікамі яны абарвалі ўсе сувязі.

НМ, belsat.eu, паводле Tsn.ua

Стужка навінаў