За збіты самалёт адыграліся на піве і курах


Расейцы адказваюць за збіты бамбавальнік.

Падлік стратаў

«Расея супраць Турцыі: пад пагрозай экспарт, інвестыцыі, энергетыка і турызм», – папярэджвае аб наступствах учорашняга інцыдэнту тэлебачанне LifeNews. – Анкара падлічвае каласальныя страты, а Масква шукае альтэрнатыўныя рынкі збыту».

Расея можа выйсці з усіх сумесных праектаў і адмовіцца ад вайсковай супрацы з Турцыяй. Гэта, у сваю чаргу, інфармацыя газеты «Коммерсант». Паводле выдання, «Газпрам» можа перагледзець мэтазгоднасць далейшай рэалізацыі праекту «Турэцкі паток», таксама пад пагрозай абсталяванне Расеяй Турэцкай электрастанцыі «Akkuyu».

Улады Расеі ўжо звярнуліся да надзейнага інструмента, або Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляду). У адпаведнасці з апублікаваным сёння Палажэннем, служба забараніла з 1 снежня ўвоз курэй з турэцкіх птушкафабрыкаў «Gida Sanayi Ticaret Anonim ве Sirkorti». Раптам выявілі ў іх шкодныя рэчывы, якія могуць паставіць пад пагрозу здароўе расейскіх спажыўцоў.

Пацерпяць спажыўцы і турысты

Можна меркаваць, што ў бліжэйшы час Рассельгаснагляд выявіць яшчэ адну небяспеку ў наступных партыях турэцкіх харчоў. Для расейцаў гэта сапраўды дрэнныя навіны, таму што турэцкія прадукты часткова замяняюць забароненыя прадукты з з заходніх краінаў, супраць якіх дзейнічаюць расейскія санкцыі.

Тым не менш першыя наступствы збітага турэцкім самалётам F-16 расейскага Су-24 адчулі расейскія турысты. Пасля нападу на пасажырскі самалёт над Егіптам і ўвядзення забароны на палёты з Расею ў гэтую краіну, Турцыя са сваймі курортамі стала «запасным аэрадромам» для курортнікаў, якія шукаюць сонечнага адпачынку. Цяпер так не атрымаецца. Дзяржаўнае агенцтва Растурызм ўжо забараніла турфірмам ладзіць паездкі ў Турцыю, тлумачачы гэта надзвычайна высокім узроўнем тэрарыстычнай пагрозы. Учора з адпаведным зваротам да грамадзянаў звярнуўся міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў.

Мэта – піва!

Сярод грамадзянаў тым часам выбухнула першая хваля народнага гневу супраць паводзінаў ураду ў Анкары. Яе накіравалі ў бліжэйшы даступны аб’ект, то бок у піўны завод ва Ульянаўску, які належыць турэцкаму канцэрну «Efes». У аўторак вечарам каля 70 асобаў спрабавалі патрапіць у офіс фірмы.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGS2tTbGViUWpoOGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Штурму не дапусціла ахова, аднак пратэстоўцы дамагліся ад прадстаўнікоў прадпрыемства зняцця турэцкіх сцягоў. Іх замянілі сцягамі Расеі і паветрана-дэсантных войскаў.[/vc_column_text][vc_column_text]

Атака на амбасаду

Сёння некалькі сотняў чалавек зладзіла дэманстрацыю перад амбасадай Турцыі ў Маскве. Заводзілі натоўп некалькі дзясяткаў чалавек у цёмных куртках і шапках, якія закідалі сядзібу дыпламатаў яйкамі, банкамі з фарбай і каменнем.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTTlwejUtb2FTOW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У будынку разбітыя вокны і знішчаны фасад. Міліцыя не чапала дэманстрантаў і нікога не затрымала.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]Cez, ДД, belsat.eu

Стужка навінаў