За якія заслугі Коля Лукашэнка стаў прадстаўніком Беларусі ў ААН?


[vc_row][vc_column][vc_column_text]Цуды беларускае замежнае палітыкі. Быў у Папы Рымскага, вітаецца за руку з Пуціным. Цяпер трапіў у склад афіцыйнай дэлегацыі ад нашай краіны пры ААН.

Пра асаблівыя заслугі 11-цігадовага Колі Лукашэнкі нічога не вядома. Тым больш, што раней на ягоным месцы нашую краіну рэпрэзентавалі выбітныя дзеячы, пісьменнікі, навукоўцы. Сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН быў, напрыклад, паэт Генадзь Бураўкін.

Тое, што малодшы сын прэзідэнта Беларусі паўсюль суправаджае свайго бацьку, сталася ўжо звычайнаю справаю. Лукашэнка-старэйшы неаднаразова выказваўся на гэтую тэму, апраўдваўся, што акрамя яго ніхто не можа даглядаць за сынам. Медыі ды грамадскасць прызвычаіліся і да непратакольнага фармату ўдзелаў беларускай дэлегацыі ва ўрачыстых міжнародных цырымоніях. Але пастанова Лукашэнкі пра ўдзел падлетка ў афіцыйных частках сустрэчаў заўсёды выклікала здзіўленне.

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, ЛІДАР АГП:

«Фактычна адмовіўшыся ад сваёй сям’і, у значнай ступені, цяпер раз’язджае па свеце і парушае прыняты этыкет. Там дзе павінна быць яго жонка, знаходзіцца дзіця».

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/pBkzs6eKpy8″][vc_column_text]Вось і сёння падчас выступу свайго бацькі 11-цігадовы школьнік сядзеў на месцы прадстаўнікоў афіцыйнай дэлегацыі Беларусі: паміж міністрам замежных справаў ды прэс-сакратаром прэзідэнта.

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, ЛІДАР АГП:

«Хто сябе адчуваў абсалютна дыскамфортна на сесіі ААН у Нью-Ёрку, то гэта Макей, побач з якім сядзеў Коля. Хто? Чаму? Навошта? Коля троліць міністра замежных справаў. Гэта проста праваліцца!»

Дарэчы, у сваёй прамове Лукашэнка прысвяціў немалую ўвагу праблемам маралі і сям’і.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ:

«У апошні час пад гучныя заклікі да максімальнай свабоды ў шэрагу краін падвяргаюцца выпрабаванню на трываласць базавыя асновы чалавечага грамадства: сям’я, мараль, абычайнасць».

Адметна, што гэта кажа чалавек, да сёння афіцыйна жанаты на Галіне Лукашэнцы, хоць сам неаднаразова прызнаваў, што маці ягонага малодшага сына – іншая жанчына.

Але важна і тое, што шматдзённыя падарожжы Мікалая неаднаразова адбываліся ў вучэбны час. Сёлета, 1-га верасня, калі ўсе беларускія дзеці вярнуліся ў школы, Мікалай разам з бацькам паляцеў у Кітай з 3-хдзённым візітам. А цяпер прапускае навучанне, перабываючы ў Нью-Ёрку.

Застаецца толькі спадзявацца, што школьную праграму Лукашэнка-малодшы паспяхова дагоніць у іншы, вольны ад афіцыйных візітаў час.

БЯ, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў