За «выратаванне» безбілетніцы мянчук атрымаў буйны штраф


Хлопец, які агрэсіўна спрабаваў «выратаваць» дзяўчыну без квітка ад кантралёраў на прыпынку грамадскага транспарту, мусіць заплаціць 420 рублёў (20 базавых велічыняў). Маладзёна пакаралі за абразу службовай асобы пры выкананні абавязкаў.

Мужчына пабачыў, як кантралёр размаўляе з дзяўчынай, і ўмяшаўся, піша onliner.by. Ён дазволіў ёй сысці, а кантралёра стаў абражаць, брыдкасловіць і паказваць непрыстойныя жэсты прама ў абʼектыў відэарэгістратара. Пасля гэтага ён сышоў, а пазней нават пахваліўся ў сацсетках нібыта абараніў дзяўчыну ад кантралёраў. Адна з кантралёрак выпадкова прачытала гэты допіс. Жанчына супаставіла фота ў інтэрнэце і на запісе відэарэгістратараў і напісала заяву ў міліцыю.

Відэарэгістратары, якія запісваюць і гук, зʼявіліся ў менскіх кантралёраў у траўні сёлета і каштавалі бюджэту 352 мільёны рублёў. Відэа захоўваецца ў кампʼютарнай базе 30 дзён.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары