За віцебскі Марш недармаедаў Таццяну Севярынец аштрафавалі на чатыры пенсіі


21 сакавіка віцебскі суд Кастрычніцкага раёну разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да рэгіянальнага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяны Севярынец.

Яе абвінавачвалі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Севярынец атрымала штраф у памеры 50 базавых велічынь (Br 1150).

Таццяна Севярынец заявіла, што сума штрафу складае амаль чатыры яе пенсіі.

Справу разглядала суддзя Алена Жарыкава.

Пратакол на Таццяну Севярынец склалі 26 лютага – жанчыну затрымалі пасля Маршу недармаедаў на выхадзе з крамы недалёка ад яе дома.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў