На Таццяну Севярынец склалі пратакол «за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» ў Віцебску


Тры гадзіны грамадская актывістка правяла ў Кастрычніцкім РАУС.  Віцебскія міліцыянты затрымалі Таццяну Севярынец адразу пасля пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах.

Праваахоўнікі чакалі грамадскую актывістку непадалёк ад дому, куды яна вярталася пасля сённяшняй «сустрэчы дармаедаў», распавёў у размове з belsat.eu сын Таццяны, апазіцыйны палітык Павел Севярынец.

У кароткай тэлефоннай размове Таццяна Севярынец распавяла «Белсату», што яе затрымалі за нібыта парушэнне артыкулу 23.34 (ч. 3) АК «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Таццяне Севярынец сказалі чакаць позвы ў суд. Яна кажа, што не з’яўлялася арганізатаркай пратэстаў.

«Самае каштоўнае для мяне было тое, што людзі самі арганізаваліся. Я проста сама прыйшла як грамадзянка», – сказала яна.

Міліцыя затрымала актывістку за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці.

Прамова Таццяны Севярынец на акцыі «дармаедаў»

Напярэдадні акцыі Таццяна Севярынец паведаміла ў эфіры «Белсату», што на плошчу, дзе быў запланаваны мітынг, мясцовыя ўлады зганялі школьнікаў.

ЮВ/ДР belsat.eu

Стужка навінаў