За тры тыдні ў Расеі больш за 100 асобаў памерлі ад грыпу


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=TMU-YYMQ9z8&feature=youtu.be”][vc_column_text]У Беларусі ж медыкі запэўніваюць – эпідэміі не будзе, бо маўляў, прымаюцца ўсе неабходныя захады прафілактыкі, а ў выпадку неабходнасці і лакалізацыі эпідэміі.

Пагроза небяспечнага вірусу грыпу, які ў 2009-ым спрычыніўся да смерці амаль дзвюх тысячаў чалавек ва ўсім свеце, зʼявілася зноў. Больш вядомы як «свіны», вірус грыпу H1N1 цяпер хуткімі тэмпамі распаўсюджваецца ў Расеі, лютуюць і іншыя сезонныя захворванні.

«Усе мае знаёмыя практычна захварэлі, лекуюцца звычайнымі лекамі. Грошай цяпер не хапае на лекі, таму спрабуюць нейкімі таннымі народнымі сродкамі сябе вылечыць».

Толькі напярэдадні расейскія медыкі казалі пра 50 смяротных выпадкаў ад наступстваў грыпу. Ужо сёння зʼяўляецца ўдвая большая лічба – 107 ахвяраў. Але, адмыслоўцы ў Расеі, хутчэй за ўсё, каб пазбегнуць панікі, кажуць, што ўсё пад кантролем. «Казаць пра эпідэмію сёння надта рана, давайце пабачым, як будуць разгортвацца падзеі ў бліжэйшыя два-тры тыдні».

Выбух захворвання назіраецца і ў суседняй Украіне, што абвесціла каранцін яшчэ да пачатку эпідэміялагічнага парогу. За снежань-студзень там зафіксавана больш за 120 выпадкаў смерці.

У Беларусі ж грып пакуль шырока не распаўсюдзіўся, больш за тое, у Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць – сёлета эпідэмія краіну абміне. І, як відаць, гэткія запэўніванні спрацоўваюць: як упэўніліся і самі журналісты «Белсату», беларусы грыпу не баяцца.

«Я ратуюся тымі сродкамі, якія сама ведаю. Бацькі дапамагаюць. Імберац мы пʼем, садавіну ямо, гародніну. Дыхаем свежым паветрам», – кажа жыхарка сталіцы.

Тым не менш, вялікім попытам у менчукоў карыстаюцца супрацьвірусныя прэпараты і для павышэння імунітэту. Аптэкі запасліся неабходнымі лекамі на тры месяцы наперад.

«Плынь пакупнікоў павялічылася, узрос попыт на супрацьвірусныя прэпараты. Супрацьвірусных прэпаратаў беларускай вытворчасці ў нас дастатковая колькасць. Сёння мы атрымаем «Флустоп» – з ім былі невялікія перабоі – гэта вось ад самага страшнага грыпу».

Распаўсюду інфекцыі, між іншага, можа паспрыяць і цяперашняе надворʼе – у дыяпазоне ад мінус да плюс пяці градусаў вірус грыпу пачуваецца вельмі камфортна.

Вядома, найлепшы метад змагання з любой хваробаю – прафілактыка, і не толькі на асабістым узроўні. Беларусь узмацніла захады супраць трапляння ў краіну вірусу свінога грыпу. Нават пасажыраў Нацыянальнага аэрапорту чакае санітарны кантроль.

Юлія Лабанава, «Белсат»

Стужка навінаў