За суткі італьянская берагавая ахова выратавала 900 мігрантаў


Італьянская берагавая ахова заяўляе, што выратавала за апошнія суткі 900 чалавек, якія плылі з Лівіі. Фота: Андрэас Салара (Andreas Solaro / AFP Photos)

Дабрацца жывымі з Афрыкі ў Італію сёлета здолелі амаль 200 тысячаў чалавек.

Італьянскай берагавой ахове за апошнія суткі ўдалося выратаваць 900 чалавек, якія спрабавалі дабрацца да Еўропы на чаўнах.

Сярод выратаваных пасажыраў драўляных чаўноў, што ўратавалі італьянскія маракі, – грамадзяне Сірыі, Пакістана, Індыі, Бангладэш, Самалі і Эрытрэі.

Паводле звестак італьянскага МЗС, агулам у 2016-м перасекчы Міжземнае мора і паспяхова дабрацца да берагоў краіны ўдалося 180 300 мігрантам. Паводле Yahoo, такім чынам пабіты рэкорд 2014 года, калі да Італіі дабраліся 170 100 чалавек.

ДД

Глядзі таксама
Каментары