За содні ў Віцебскай вобласці загінулі двое рабочых: аднаго прыдушыла, другі зваліўся


Здарэнні адбыліся ў Віцебску і Шумілінскім раёне 25 чэрвеня.

У першым выпадку ў лакаматыўным дэпо аднаго з прадпрыемстваў раптоўна памёр 48-гадовы машыніст цеплавоза.

Каля 10 гадзіны раніцы пацярпелы знаходзіўся на задняй пляцоўцы цеплавоза, які выязджаў з дэпо заднім ходам. Мужчыну заціснула паміж бетоннай перагародкай будынку дэпо і кабінай лакаматыва. Ад траўмаў ён памёр на месцы.

У той жа дзень а 16 на тэрыторыі прадпрыемства ў Шумілінскім раёне кіроўца выконваў пагрузачныя працы на франтальным пагрузчыку «Амкадор» і выпаў з кабіны. 56-гадовы мужчына памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі.

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары