За словы трэба адказваць: Журналіст «Прэсболу» з’еў нумар газеты, бо «Дынама» выйшла ў плэй-оф КХЛ


Год назад хакейны аглядальнік спартовага выдання Вячаслаў Федарэнкаў паабяцаў з’есці нумар газеты, калі менскае «Дынама» выйдзе ў плэй-оф Кубка Гагарына.

Хакеісты сталічнага клубу не толькі патрапілі ў плэй-оф датэрмінова (16 лютага «Дынама» абыграў «Нафтахімік»), але і набралі рэкордную колькасць ачкоў.

Журналіст не стаў есці выпуск «Прэсбола» сухама, разбавіўшы яго салянкай і запіўшы колай. Паглядзець на з’яданне газеты прыйшоў трэнерскі штаб каманды на чале з Крэйгам Вудкрафтам.

Наступныя супернікі «Дынама» – маскоўскае «Дынама» альбо «Лакаматыў».

ДР belsat.eu паводле by.tribuna.com

Глядзі таксама
Каментары