За што армянскі студэнт забіў прэзідэнта Турцыі? Гісторыя, якую трэба ведаць


Арменія не знікае са стужак навінаў па ўсім свеце. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Ерэвана. Апазіцыя кажа пра аксамітную рэвалюцыю. А мы паказваем фільм пра яшчэ адзін драматычны эпізод у гісторыі Арменіі.

У суботу, а 19:25, глядзіце дакументальную стужку «Помста армянаў: справа Тэхлір’яна» па тэлевізары і анлайн. Яна пралівае святло на гісторыю складаных адносінаў з Турцыяй.

Глядзіце таксама >>> Арменія на парозе рэвалюцыі

У 1921 годзе на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі.

Тэму злачынства падхоплівае нямецкая і міжнародная прэса. Ахвяра – Талят-Паша, былы кіраўнік турэцкай дзяржавы, а ягоны забойца – малады армянін Сагамон Тэхлір’ян. Праз некалькі тыдняў над ім пачынаецца суд.

Глядзіце таксама >>> Арменія. Спроба гневу. Рэпартаж Сяргей Пелясы

Гэты суд натхняе маладога польскага адваката Рафаэля Лемкіна стварыць прававыя рамкі для падобных справаў. Пазней Рафаэль Лемкін увядзе ў міжнародную прававую практыку тэрмін «генацыд». На падставе ягоных працаў будуць створаныя прынцыпы новага міжнароднага Крымінальнага кодэксу, якім карыстаюцца і сёння падчас расследаванняў фактаў генацыду ці злачынстваў супраць чалавечнасці.

Стужка навінаў