За рыццё акопаў веткаўскія леснікі спагналі са Змітра Дашкевіча 110 долараў


Фота svaboda.org

Ліст з патрабаваннем аплаціць штраф у памеры 220 рублёў і 50 капеек лідару «Маладога фронту» даслаў Веткаўскі лясгас.

У такую суму веткаўскія леснікі ацанілі два акопы, якія вырылі актывісты 6 верасня – у 19-ую гадавіну заснавання Маладога Фронту.

Акцыю вырашылі правесці побач з вёскай Рудня-Споніцкай, што пад Веткай. Адсюль 25 кіламетраў да расейскай мяжы і 75 кіламетраў – да расейскага мястэчка Клінцы, куды з нядаўняга часу сцягваюцца расейскія войскі. Тады на Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага склалі некалькі пратаколаў, у тым ліку, што «у лесе нельга капаць».

У сваім Facebook’у актывіст назваў патрабаванне леснікоў «рабункам сярод белага дня», але адзначыў, што два акопы ўжо аплочаныя.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары