За рысай беднасці жывуць паўмільёна беларусаў


У Беларусі павысіўся ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у першым квартале 2016 года колькасць насельніцтва, чый даход ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму склаў 5,4% (511 тысяч чалавек). Для параўнання: у першым квартале 2015 года ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва быў роўны 4,9%.

Сярод рэгіёнаў найменшы ўзровень малазабяспечанасці адзначаны ў Менску (1,1%), найбольшы – у Берасцейскай вобласці (7,9%). У Гарадзенскай гэты паказнік у першым квартале быў 4,1%, у Менскай – 4,8%, у Віцебскай – 6,2%, у Магілёўскай – 7,5%, у Гомельскай – 7,6%.

У першым квартале 2016 года разліковая велічыня бюджэту пражытковы мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва склала 1,6 мільёна рублёў у месяц.

ДР  belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў