За правоз «экстрэмісцкіх інфармацыйных матэрыялаў» могуць увесці штраф на Br 105 млн


Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях чакаюць змены, зʼявіцца адказнасць за «правоз экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі».

Пра гэта паведамляе партал Tut.by, які атрымаў тэкст законапраекту.

Змены плануецца ўвесці ў артыкул 17.11 КоАП. На дадзены момант яна гучыць так: «Вытворчасць, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Калі змены будуць унесены, то адказнасць будзе пагражаць за «распаўсюд, вытворчасць, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якія ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці якая прапагандуе такую дзейнасць».

За падобнае правапарушэнне будзе пагражаць штраф да 4,2 млн рублёў – фізасобам, ад 4,2 да 10,5 млн рублёў – ІП і ад 10,5 да 42 млн рублёў – юрасобам. Інфармацыйная прадукцыя, прызнаная экстрэмісцкай, будзе канфіскаваная.

За распаўсюд, вытворчасць, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, што ўключана ў рэспубліканскі рэестр экстрэмісцкіх матэрыялаў, штрафы будуць вышэйшыя: ад 2,1 да 10,5 млн рублёў – для фізасобаў, ад 10,5 да 21 млн рублёў – для ІП і ад 21 да 105 млн рублёў – для юрасобаў. Фізічныя асобы пры гэтым могуць быць падвергнутыя арышту.

Згодна з беларускім заканадаўствам, пад вызначэнне экстрэмізму падпадае дзейнасці па гвалтоўным змяненні канстытуцыйнага ладу, захопу дзяржаўнай улады, перашкодзе працы дзяржорганаў і службовых асобаў.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў