За першыя шэсць гадзінаў новага года адбылося 14 пажараў


За першыя шэсць гадзінаў 2016 года адбылося 14 пажараў, паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэта на тры пажары больш, чым за першыя шэсць гадзінаў 2015-га.

Загінулі тры чалавекі (год таму – чатыры), траўмаваны адзін (летась – два). Знішчана чатыры будынкі (год таму – адзін), пашкоджана дзевяць (летась было адзінаццаць), выратаваны адзін чалавек (у мінулым годзе – два).

Апошняй надзвычайнай сітуацыяй мінулага года стаў пажар у Пінску, які здарыўся за дзве гадзіны да паўночы ў двухкватэрным доме – пацярпеў мужчына. Паведамленне аб першым пажары ў 2016 годзе паступіла а 0.10: загарэўся дом у вёсцы Апечкі Стаўбцоўскага раёну (загінулі гаспадыня-пенсіянерка і ейны сын).

Усяго ў 2015 годзе адбыліся 6,072 надзвычайныя сітуацыі (у 2014-ым – 6,813), у тым ліку 6,058 пажараў (у 2014-ым – 6,802).

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў