За паўгода банкі Беларусі выявілі 10 падробленых купюраў новага ўзору


У Нацбанку распавялі пра колькасць падробленых купюраў, выяўленых у мінулым годзе.

Адпаведная справаздача зʼявілася на старонцы ведамства.

Па выніках 2016 года банкаўскія працаўнікі выявілі 1129 падробленых грашовых знакаў, з якіх 1122 – падробленыя банкноты, 7 – падробленыя манеты. У параўнанні з 2015 годам агульная колькасць выяўленых фальшывак павялічылася на 8 %.

У дзесяці выпадках падробкай аказваліся новыя купюры, уведзеныя пасля дэнамінацыі (з 1 ліпеня мінулага года).

Увогуле ж амаль кожная другая падробка была звязаная з доларамі ЗША (48,4 %), часта трапляліся фальшывыя расейскія рублі (38,8 %), еўры (10,6 %) і нячаста – беларускія рублі (1,7 %). У адзінкавых выпадках былі заўважаныя падробкі кітайскага юаня, украінскай грыўні, фунта стэрлінгаў і польскага злотага.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары