За партрэт Лукашэнкі вырашылі не штрафаваць


Менскі гарадскі суд змякчыў пакаранне, накладзенае судом Ленінскага раёну ў дачыненні Міхаіла Мяхедкі. Мужчына з партрэтам Лукашэнкі дамагаўся прыёму ў Вярхоўным судзе. Спачатку яго аштрафавалі, але цяпер вырашылі абмежавацца папярэджаннем.

«Белсат» раней распавядаў пра пераслед менчука, які вось ужо 6 гадоў спрабуе дамагчыся кампенсацыі за знесенае жытло. Грукае і ў самыя высокія дзверы – проста да Аляксандра Лукашэнкі.

Жытло спадара Міхаіла прызначылі пад знос, улады запрапанавалі яму на выбар кампенсацыю ці жытло ўзамен. Мужчына выбраў кампенсацыю, але ўсё роўна атрымаў жытло – паўтары пакоі ў шматпавярховіку. Міналі гады судовых разбораў, зваротаў да чыноўнікаў усіх узроўняў.

Не раз Міхаіл Мяхедка пікетаваў дзяржаўныя ўстановы з партрэтам Лукашэнкі ў руках. Адно з затрыманняў скончылася ў псіхіятрычнай больніцы ў Навінках.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў