За парнаграфічны шантаж праз «Skype» жыхар Івацэвіцкага раёну атрымаў 5 гадоў турмы


28-гадовы зламыснік пазнаёміўся з пінчуком праз сацыяльную сетку, выдаўшы сябе за дзяўчыну. Акурат гэтага ахвяра шантажу спраўдзіць не мог, бо ў «дзяўчыны» не працавала ўэб-камера. Тэхнічныя праблемы не збянтэжылі даверлівага інтэрнаўта, таму ён не адмовіў паказаць незнаёмай сяброўцы аголеныя часткі свайго цела.

Пазней суразмоўніца пачала шантажаваць яго відэазапісам. За маўчанне аферыстка патрабавала 2,5 млн рублёў. Мужчына заплаціў, але шантаж працягнуўся. Тады пінчук звярнуўся ў праваахоўныя органы.

Аматарку парнаграфіі знайшлі. «Ёй» апынуўся мужчына з сапраўдным талентам да пераўвасаблення: ён збіраўся паўдзельнічаць у папулярным тэлешоу «Точь в точь» у вобразе Мікалая Баскава. Аднак планы засталіся планамі – за выраб парнаграфіі і вымагальніцтва яго прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Хлопец паспеў пабываць у эфіры беларускага тэлебачання, засвяціцца ў газетах і нават патрапіў на здымкі перадачы«Пусть говорят», дзе сустрэўся з самім Баскавым. Малады чалавек працаваў арганізатарам масавых забаваў у Косаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце, высвятліў Onliner.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў