За паўгода беларускі экспарт упаў амаль на $ 5 млрд


Экспарт і імпарт Беларусі зніжаюцца, а адмоўнае сальда знешняга гандлю расце.

Белстат апублікаваў справаздачу, якая тычацца балансу знешняга гандлю Беларусі ў студзені-чэрвені 2015 года. Паводле яе, беларускі экспарт знізіўся амаль на $ 5 млрд, калі параўноўваць з першым паўгоддзем мінулага года: з $ 18, 68 млрд да $ 13, 77 млрд. Знізіўся і імпарт, але сальда знешняга гандлю адмоўнае. Яно складае амаль -$ 1,09 млрд (каля -$ 1,05 млрд у першым паўгоддзі мінулага года).

У студзені-чэрвені сальда ў гандлі з Расеяй сальда склала – $ 3,56 млрд (-$ 3,51 млрд у студзені-чэрвені 2014 г.). У гандлі з краінамі Еўразвязу сальда станоўчае, яно склала каля $ 2,04 млрд ($ 1,43 млрд), але ў стасунках з краінамі ЕЗ знізіўся, як імпарт, так і экспарт.

НМ, belsat.eu 

Стужка навінаў