За падпіску ў «Instagram’е» Камароўскі рынак падарыў дзяўчыне 30 кг бульбы


Якаснае прасоўванне ды яўная выгада – галоўны народны рынак Беларусі рэкламуецца праз сацыяльныя сеткі, раздаючы сваім падпісантам розныя неабходныя ў часы крызісу прадукты.

Мех з гароднінай атрымала студэнтка БНТУ Анастасія пад нікам @an.taba, якая стала трохтысячнай падпісчыцай акаўнту Камароўкі.

Дарэчы, гэта не першы падарунак Камароўскага рынку сваім фаловерам. Раней адной з карыстальніцаў «Instagram’у» Камароўка ўжо дала ў прэзэнце тры кілаграмы мандарынаў.

За тры тыдні існавання ў Instagram Камароўка ўжо мае больш за тры тысячы падпісантаў. Аўтары фотаблогу  публікуюць у ім здымкі прадуктаў і працаўнікоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў