За ноч ва Украіну ўварваліся паўсотні танкаў, дзясяткі «Градаў», «Смерчаў», «Ураганаў»


Прэс-служба АТА паінфармавала, што адбывалася на Данбасе, пакуль у Менску ішлі перамовы па спыненні агню.

«Нягледзячы на заявы расейскіх чыноўнікаў пра адсутнасць расейскай вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны, у ноч на 12 лютага ў раёне Ізварына адбылася чарговае перамяшчэнне праз расейска-украінскую мяжу паўсотні танкаў, чатырох дзясяткаў «Градаў», «Ураганаў», «Смярчоў» і такой жа колькасць БТРаў», – заявіў прэс-сакратар АТА Андрэй Лысенка.

НМ, belsat.eu, паводле Tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары