За навагоднія святы беларусы даслалі каля 30 млн СМСаў


З прычыны хвалі навагодніх віншаванняў беларусаў нагрузка на мабільныя аператары павялічылася ў 5 разоў.

За два дні абаненты МТС даслалі больш за 14 млн СМСаў, а таксама агулам нагаварылі 97,92 млн хвілінаў. У «Вэлкоме» заяўляюць пра больш як 15 млн СМСаў і 65,6 млн хв размоваў. У пікавыя гадзіны актыўнасць перавышала сярэднегадзінныя значэнні апошняга дня мінулага года ў пяць разоў.

Тым часам «Лайф» налічыў за два дні каля мільёна СМСаў і больш за 3 млн тэлефанаванняў. У прэс-службе аператара кажуць, што нагрузка на сетку ў пікавыя гадзіны была ў пяць разоў большая ў параўнанні з сярэднімі значэннямі ў снежні.

ЗК, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў