За мінулы год у Беларусі ўладкаваліся на працу каля 18 тысячаў украінцаў


У цэнтры занятасці з 2014 года па дапамогу звярнуліся 5,7 тысячы ўкраінцаў.

За мінулы год у Беларусі ўладкавалі на працу 17,7 тысячы ўкраінцаў – такія дадзеныя падае Міністэрства ўнутраных справаў у адказ на запыт «Еўрарадыё». У цэнтры занятасці па дапамогу звярнуліся 5,7 тысячы ўкраінцаў. З іх 4,8 тысячы – ураджэнцы Данецкай і Луганскай вобласці.

Праз прыезд грамадзянаў Украіны абвастрыўся попыт на будаўнічыя вакансіі. Цяпер для будаўнікоў у агульным банку 12 % вакансіяў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў