За месяц падаткавікі арыштавалі пяць аўтаў таксістаў-нелегалаў


У кастрычніку падатковыя органы зладзілі праверку таксістаў.

Яе вынікам сталі пяць затрыманых аўтаў у таксістаў, якія працавалі нелегальна. Увогуле было зафіксавана 187 парушэнняў падатковага заканадаўства, дзве траціны з якіх звязаныя з парушэннем парадку прыёму грошай і выкарыстаннем касавага абсталявання.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 65 кіроўцаў, а таксама выпісалі штрафаў на агульную суму Br 7,8 тыс (больш за $ 4 тыс.).

Згодна з беларускімі законамі, з 1 жніўня гэтага года кіроўцы таксовак абавязаныя выкарыстоўваць касавае абсталяванне – таксометры, падключаныя да сістэмы кантролю касавага абсталявання. У пачатку года новаўвядзенні выклікалі хваляванні сярод кіроўцаў таксі.

Архіўны матэрыял «Белсату» пра пратэст кіроўцаў таксі ў Горадні

Падаткавікі абяцаюць працягнуць праверкі працы кіроўцаў таксовак.

Глядзіце таксама >>> Падаткавая даслала «ліст шчасця» нябожчыку

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары