За ліхачом ДАІшнікі ганяліся ўсю ноч, а калі злавілі, у іх урэзаўся яшчэ адзін «Шумахер». 8 праваахоўнікаў у шпіталі


Пагоня са стралянінай і паламанымі рукамі здарылася ў расейскім горадзе Іркуцк.

У ноч на 29 ліпеня інспектары папрасілі спыніцца кіроўцу аўтамабіля «Таёта Філдэр». Той вырашыў даць па газах. У пагоні былі задзейнічаныя некалькі экіпажаў. Пасля таго, як парушальніка злавілі і пачалі афармляць у натоўп расейскіх ДАІшнікаў урэзаўся кіроўца «Форд Фокус» (быў пʼяны).

У выніку ДТЗ пацярпела 10 асобаў, сярод іх 9 праваахоўнікаў. 8 з іх з пераломамі і чэрапна-мазгавымі траўмамі цяпер знаходзяцца ў шпіталі.

Паводле прадстаўніка мясцовага шпіталя, кіроўца «Таёты» быў паранены.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС, kp.ru

Стужка навінаў