«Халера, за кошт чаго жыве гэтая краіна?» Агнешка Рамашэўская-Гузы апісвае свае ўражанні ад Беларусі


Дырэктарка «Белсату» наведала Беларусь пасля амаль за 10-гадовага перапынку. Усе ейныя папярэднія спробы атрымаць візу беларускае консульства адхіляла.

Агнешка Рамашэўская-Гузы дзеліцца ў Facebook сваімі ўражаннямі ад Горадні, Менску, Магілёву і Пінску.

Дзень першы. Горадня.

Калісьці першымі людзьмі, якіх я спаткала па прыездзе ў Горадню, былі людзі са Звязу палякаў. Быў 2005 год, адбывалася задушэнне Звязу, які нанова адкрыў сваю ідэнтычнасць і пасмеў у аўтарытарнай дзяржаве, зрабіць дэмакратычны выбар, які бараніў нягледзячы на рэпрэсіі. Сёння таксама правяла з імі свой першы дзень у Беларусі.

Абед у сапраўды бясстрашнага ксяндза Аляксандра Шэмета, які быў абраны капеланам Звязу палякаў.

Факт, што беларускія патрыёты крывяцца на ксяндза Шэмета і нават іх крыху разумею, бо ён усе набажэнствы праводзіць толькі па-польску, як гэта рабілі яго дзяды і прадзеды. Бо гэта ж «польская вера»;). А я нягледзячы на тое, што паважаю права кожнага на малітву на яго роднай мове, радуюся, бо хаця б у адным гэтым месцы польская традыцыя не загіне… і кожны святар па прызванні, як пастух пасвіць шмат авечак.

Дзень другі. Горадня-Пінск.

У музеі, у неверагодным палацы Сапегаў у Ружанах, прыгожа адноўленыя фасадныя будынкі і абслуга, якая апошні раз навіны пра сям’ю Сапегаў правярала 4 гады таму, а агучвае іх выключна на мове Суворава, цалкам пагарджаючы мясцовую мову. Хуткі і прыемны кантакт лягчэй завязаць у мясцовай краме, дзе набываем хлеб і каўбасу. Няма гаворкі, каб дзе-небудзь паесці па дарозе з Горадні да Пінску.

…сляды барацьбы за жыццё як паветраныя бурбалкі, што выходзяць на паверхню вады. Так, дарогі добрыя, вуліцы чыстыя, у школах дзеці атрымоўваюць абеды. Але колькі можна жыць на расейскіх датацыях і пазыках? Зусім невядома, за кошт чаго павінна трымацца разбудаваная ў краіне сацыяльная сістэма, калі эканоміка вяне ва ўмовах расейскага крызісу. «Беларусь больш не мае эканомікі (у сэнсе істотнага ўзроўню прадукцыі ці паслугаў)», – сказала мне адна кампетэнтная асоба, – «мае толькі бюджэт». Не прыходзіцца з ім спрачацца. Усё больш і больш установаў не маюць сродкаў, каб разлічвацца.

Дзень трэці. Пінск.

Распавяду пра канкрэтны аспект дыскрымінацыі жанчын у Беларусі, у прыватнасці ў Пінску. Седзячы ў мясцовай рэстарацыі (кормяць тут у прынцыпе нядрэнна нават у дрэнных месцах, а тут было акурат добрае) і вячаэраем учатырох: тры маіх беларускіх знаёмых-мужчыны і я. Замаўляем стравы, напоі і паўлітра гарэлкі. Афіцыянтка ўмела прыносіць бутэльку і 3 (!) кілішкі і ставіць іх перад маймі сябрамі… Госць, гэта значыць я, застаюся без кілішка… Дзяўчына нават не падумала, што жанчына будзе піць на роўных з мужыкамі. Я нават сама не ведаю – радавацца ці расстройвацца…

Дзень чацвёрты. Магілёў.

На фотаздымку я з нашымі выдатнымі людзьмі Алінай і Яўгенам на фоне ратушы. Ёсць і невялікае Дняпро.

Ехаць да Магілёву трэба праз пустыры і лясы, лясы, лясы… Вёскі, як бы гэта не супярэчыла стэрэатыпам, выглядаюць бядней і больш занядбана, чым на Палессі, не кажучы ўжо пра Гарадзеншчыну. Агульнае ўражанне, што мы на самым краю заходняй цывілізацыі…

Вяртанне да шкляных будынкаў і штучнага бляску Менску. У нас у Польшчы «саветы» былі ў часы, калі не было мабільных тэлефонаў і тавараў у крамах. А цяпер уявіце сабе тыя ж «саветы», але з айфонамі, з пэўнай колькасцю тавараў на палічках і гэта крыху разыходзіцца па швах. І ўвесь час мне не дае спакою пытанне: за кошт чаго жыве гэтая краіна?

Менск.

Гледзячы на тое, што зрабілі пасля вайны са структурай Менску, заклікаю неба адпомсціць і спадзяюся, што калі ёсць нейкая божая справядлівасць, то архітэктары, якія прымалі рашэнні, не выйдуць з пекла.

Больш не з-за рэальнага разумення, падтрыманне ўладамі праектаў па кансервацыі ці хутчэй па рэканструкцыі, бачная ў апошнія гады, выцякае нейкага незразумелага адчування, што, хіба, так трэба… што магчыма да такога адрэстаўраванага будынку прыедуць замежныя госці, вельмі ўплывовыя, з гадзіннікамі за 10 тысячаў долараў у кожнага)

Развітанне з Беларуссю

Памежнікі пазналі мяне. Мяне палічылі не самай паслухмянай асобай… прыемная супрацоўніца спытала мяне, прыватна я была ў Беларусі альбо пішу рэпартаж і ці можна ведаць пра што… А я настолькі была ў сваіх думках, што сказала прыватна… але таксама і пішу рэпартаж, але пра што? Ну так у прынцыпе пра ўсё.

Агнешка Рамашэўская-Гузы. Вытрымкі з Facebook’у.

Глядзі таксама
Каментары