За карыкатуру на «Facebook’у» мэра Рыгі абвінавацілі ў апраўданні генацыду


Дэпутат латвійскага парламенту папрасіў паліцыю праверыць, ці не парушыў мэр Рыгі закон.

З такой ініцыятывай выступіў дэпутат латвійскага парламенту Вілніс Кірсіс. Яго абурыў допіс на «Facebook’у» мэра латвійскай сталіцы Ніла Ушакова. Апошні 22 красавіка апублікаваў карыкатуру, на якой чалавек устаўляе дручок у кола ровара, на якім едзе, пасля чаго падае і кажа, што трэба патрабаваць ад Расеі кампенсацыю ў памеры 185 млрд еўраў.

Zrzut ekranu 2016-04-26 o 14.06.03

Такім чынам Ніл Ушакоў высмейвае намер Латвіі патрабаваць ад Расеі кампенсацыю стратаў за «савецкую акупацыю». На думку Вілніса Кірсіса, у такіх дзеяннях можа быць апраўданне генацыду і злачынстваў супраць чалавечнасці.

У адказ Ушакоў заявіў, што ўладам Латвіі замест таго, каб шукаць прычыны праблемы ў гісторыі і марнаваць грошы на вывучэнне стратаў ад падзеяў мінулага, варта было б укладаць рэсурсы ў распрацоўку канцэпцыяў будучыні.

НМ, belsat.eu, паводле Radiosvoboda.org

Стужка навінаў