За грошы Сусветнага банку мадэрнізуюць трасу Горадня – Менск


іцэ-прэмʼер Анатоль Калінін сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Беларусі Ян Чул Кімам. Падчас перамоваў абмяркоўвалі рэалізацыю праектаў у сферы транспарту, якія фінансуе банк. Бліжэйшым часам камунальнікі зоймуцца мадэрнізацыяй трасы Горадня-Менск.

Вядзецца пра мадэрнізацыю транзітнага калідора М-6: комплексны вываз і ўтылізацыя смецця, развіццё сістэмаў водазабеспячэння. Урад даручыў падначаленым структурам ЖКГ распачаць працы яшчэ ў гэтым месяцы.

Сусветны банк фінансуе шэраг праграмаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Урад ужо скіраваў у банк на разгляд прапановы аб фінансаванні праектаў па будаўніцтве станцый абезжалезвання, пераводу Менску на водазабеспячэнне з падземных крыніц, стварэнні магутнасцяў па вытворчасці альтэрнатыўнага паліва з цвёрдых камунальных адходаў і пераводу кацельняў на мясцовыя віды паліва.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары