За год ВУП Беларусі ўпаў на 4 %


Белстат падлічыў валавы ўнутраны прадукт Беларусі.

За 11 месяцаў года ён склаў 791 168, 6 млрд рублёў (каля $ 43,1 млрд). Гэта прыкладна 96,1 % ад аб’ёму ВУП краіны за такі ж перыяд мінулага года.

Цяжкую сітуацыю ў айчыннай эканоміцы пацвярджае крызіс у беларускай прамысловасці. Днямі здымачная група «Белсату» высветліла, што завод «Гарызонт» стаў цалкам да канца года. Паводле афіцыйнай статыстыкі, ужо ў кастрычніку ў Беларусі не вырабілі аніводнага тэлевізара.

Напрыклад, попыт на прадукцыю МТЗ падае, але завод штомесяц павялічвае выраб трактароў.

Паводле крыніцаў «Белсату» на МАЗе, апошні месяц прадпрыемства фактычна працуе чатыры дні на тыдзень, толькі ў змушаныя адпачынкі адпраўляюць не ўсіх адразу, а кожнага работніка па чарзе.

На Менскім заводзе металаканструкцыяў у снежні выплацілі заробак толькі за кастрычнік. Лістападаўскі абяцаюць выдаць па частках, як рабілі і дагэтуль, прычым асноўную долю – ажно ў наступным годзе. За лета прадпрыемства страціла палову сваіх работнікаў.

Перажываюць цяжкія часы і некаторыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Глядзіце сюжэт нашага тэлеканалу пра Буда-Кашалёўскага масласырзаводу, каля 200 працаўнікоў якога могуць застацца без працы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў