За год насельніцтва Літвы скарацілася больш як на 1 %. Моладзь уцякае ад войска?


Скарачэнне насельніцтва Літвы пераважна абумоўленае ростам эміграцыі, кажуць у літоўскім Дэпартаменце статыстыкі.

У пачатку года ў Літве пражывалі 2,889 млн сталых жыхароў – гэта на 32,7 тыс. асобаў менш, чым год таму.

Колькасць насельніцтва краіны скарацілася па двух прычынах: 70 % скарачэння агульнай колькасці сталых жыхароў дала адмоўная міграцыя, яшчэ 30 % – адмоўны прырост насельніцтва.

Летась з Літвы эмігравалі 25,5 тыс. мужчынаў і 21 тыс. жанчын.

Узрост кожнага трэцяга эмігранта – 19-26 гадоў. На думку літоўскага прэм’ера Альгірдаса Буткявічаса, эміграцыя павялічылася з-за вяртання абавязковага вайсковага прызыву. Такая заява выклікала крытыку апазіцыі.

Колькасць тых, хто пераехаў у Літву, зменшылася ў параўнанні з 2014 годам на 700 асобаў. Літоўцы сталі часцей вяртацца ў родную краіну, а вось замежнікі сталі радзей абіраць Літву ў якасці месца для сталага пражывання.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Стужка навінаў