За год колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Менску вырасла на 20 %


Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у сталіцы на канец чэрвеня склала 7,7 тыс. асобаў.

Пра гэта паведамілі галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менску.

Для параўнання: на канец чэрвеня 2015 года колькасць такіх асобаў складала 6,4 тыс. То бок цяпер яна павялічылася на 20 %.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2016 года склаў 0,7 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва (год таму – 0,6 %, на канец чэрвеня 2014-га – 0,1 %).

Прапануем вашай увазе відэасюжэт «Белсату» пра беспрацоўе ў беларускіх рэгіёнах:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў