За год колькасць беларускіх турыстаў ва Украіне павялічылася ўтрая


Белстат паведаміў, колькі беларусаў летась адпачывалі ў суседніх краінах.

Выявілася, што ва Украіну ў 2016 годзе арганізавана з’ездзілі 43 481 турыстаў з Беларусі – амаль утрая больш у параўнанні з пазамінулым годам. У той жа час у Расеі летась арганізавана адпачылі 57 925 беларусаў (у 2015 годзе – 89 453).

Агулам у мінулым годзе ў складзе арганізаваных груп выехалі на адпачынак 467 602 турысты з Беларусі – менш, чым у пазамінулым годзе (738 671).

Ахвотных адпачыць у Крыме не пужаюць і 35 гадзін дарогі

Днямі Belsat.eu распавёў пра адпачынак беларусаў у «расейскім» Крыме. Пра тое, што цягне нашых суайчыннікаў на анексаваны Расеяй паўвостраў, чытайце ў нашым рэпартажы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў