За год беларускі экспарт «прасеў» на чвэрць

video

Аб’ём беларускага экспарту ў мінулым годзе склаў менш як $ 27 млрд.

Гэта на 26 % менш у параўнанні з 2014 годам. Прыкладна на столькі ж упаў і імпарт. Што праўда, на замежныя тавары Беларусь больш, чым зарабляе на продажах за мяжой – $ 30,3 млрд.

Экспарт у Расею склаў $ 10,3 млн – гэта на 32 % менш, чым у пазамінулым годзе. У краіны Еўразвязу экспарт знізіўся толькі на 20 % і склаў каля $ 8,6 млрд, паведамляе Белстат.

У той жа час вонкавы дзяржпазыка Беларусі наблізіўся да парогавага значэння эканамічнай бяспекі. Ён складаў 1 студзеня 22,7 % ($12,4 млрд) у стасунку да ВУП, паведаміў на сваім сайце Мінфін. Парогавае значэнне – 25 %.

https://www.youtube.com/watch?v=04h1BCKkqV8

На дадзены момант улады Беларусы вядуць перамовы наконт атрымання двух крэдытаў – ад Еўразійскага фонду стабілізацыі на $ 2 млрд і ад Міжнароднага валютнага фонду на $ 3 млрд.

НМ, belsat.eu, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі

Глядзі таксама
Каментары