За дзесяць месяцаў ВУП Беларусі ўпаў амаль на 4 %


Белстат зафіксаваў зніжэнне ВУП Беларусі.

За першыя дзесяць месяцаў ВУП склаў 716,525 трлн рублёў (Каля $ 40, 038 трлн). Гэта на 3,9 % менш у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года.

Паводле Белстату аб’ём вытворчасці за студзень-кастрычнік знізіўся на 7,1 %, а аб’ём сельгасвытворчасці – на 3,9 %. У прыватнасці зменшыліся аб’ёмы вытворчасці бульбы, але павысілася вытворчасць малака.

Трывожным сігналам стану рэчаў у беларускай эканоміцы з’яўляецца і ваганне курсу рубля, які нядаўна перакрочыў псіхалагічную мяжу: некаторыя абменнікі выставілі курс долара ў 18 тысяч рублёў.

У гэтых умовах кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка намагаецца атрымаць стабілізацыйны крэдыт Міжнароднага валютнага фонду.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары