У Беларусь уцяклі 160 000 перасяленцаў з Данбасу


Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.

«Сёння з нашага боку аказаная дапамога ў працаўладкаванні і атрыманні жылля асобам, вымушаным пакінуць Украіну праз канфлікт. Паводле камісара ААН у справах бежанцаў, з пачатку крызісу ў Беларусь прыбылі каля 160 000 украінскіх бежанцаў», – сказаў дыпламат на канферэнцыі «25 гадоў украінска-беларускага дыялогу: перспектывы двухбаковых адносінаў у часы глабальных выклікаў» у Кіеве.

Амбасадар падкрэсліў, што Беларусь, якая «не толькі ведае, але і памятае, што такое вайна, зацікаўленая ў як мага больш хуткім усталяванні міру і згоды ў брацкай для нас Украіне».

«Менавіта таму ў 2014-2016 гады Менск стаў пляцоўкай для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны… Беларусь кроўна зацікаўленая ў тым, каб канфлікт быў развязаны ў максімальна кароткія тэрміны, і гатовая максімальна садзейнічаць гэтаму працэсу ў будучыні», – падкрэсліў Сокал.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў