За два месяцы Мінгандлю выпісаў штрафаў на 2,7 млрд рублёў


Міністэрства гандлю распавяло пра зніжэнне цэнаў у Беларусі.

А таксама пра тое, што за першыя два месяцы пасля праверак аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання былі выпісаныя штрафы на суму 2,7 млрд рублёў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы міністэрства.

Там жа сцвярджаецца, што за два месяцы гэтага года знізіліся спажывецкія цэны на свініну, каўбасу паўвэнджаную, абутак, вопратку мужчынскую і жаночую.

У міністэрстве дадаюць, што за два месяцы не змяніліся цэны на бензін, паслугі дашкольных установаў, паслугі вышэйшай адукацыі.

Пры гэтым пра тавары, якія падаражэлі, Міністэрства не гаворыць, сцвярджаючы, што «у сярэднім цэны ў Беларусі на 10 % ніжэйшыя за цэны ў Цэнтральнай Федэральнай акрузе Расеі».

Як у рэальнасці ж змяніліся цэны, нядаўна праверылі журналісты «Белсату». Яны параўналі рост цэнаў згодна з Белстатам і на паліцах крамаў.

https://www.youtube.com/watch?v=rQyTMrKGrg0

НМ, belsat.eu, паводле mintorg.gov.by

Глядзі таксама
Каментары