За два дні да выбараў у ЗША Клінтан апярэджвае Трампа


За кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан гатовыя прагаласаваць 48 % амерыканцаў, а за рэспубліканца Дональда Трампа — 43 %.

Так выглядаюць вынікі апытання, апублікаваныя 6 лістапада. 4 лістапада гэтае апытанне паказала суадносіны 47 да 44.

Былы дзяржсакратар апераджае Трампа па колькасці цвёрдых прыхільнікаў. Такіх выбаршчыкаў у Клінтан 55 %, а ў яе саперніка-рэспубліканца — 43 %. Болей за палову тых, хто хоча падтрымаць Трампа, робяць гэта, каб быць супраць Клінтан, а не таму што ім падабаецца праграма рэспубліканца.

22 кастрычніка Клінтан апярэджвала Трампа на 12 %.

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары