Суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў вінаватым кіроўцу «BMW», які збіў на пераходзе актывістку Надзею Аўсіевіч. Паводле судовай пастановы, мужчына мае адбыць 2,5 гады ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу. Акрамя таго, яго пазбавілі на 5 гадоў права кіравання транспартнымі сродкамі.
Адна з заснавальніцаў і старшыня культурна-творчага аб’яднанне «Калегіум» у Пінску памерла летась 6 кастрычніка ў берасцейскай лякарні пасля ДТЗ. Яе збіў 55-гадовы кіроўца BMW у самым цэнтры Берасця.
Аварыя здарыліся на нерэгуляваным пераходзе насупраць берасцейскага аблвыканкаму. Кіроўца сваю віну ў ДТЗ прызнаў цалкам і як тое, што ведаў, што наперадзе насупраць плошчы Леніна ёсць абсталяваны адпаведнымі дарожнымі знакамі і разметкай пешаходны пераход у месцы падвышанай небяспекі. Аднак, са слоў кіроўцы, да моманту наезду пешахода не бачыў.
«Мужчына сваймі дзеяннямі груба парушыў патрабаванні пунктаў 9.9 і 116 Правілаў дарожнага руху, згодна з якімі кіроўца абавязаны саступаць дарогу пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах; пры падʼездзе да пешаходным пераходзе, што павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць ім дарогу », – пасля здарэння паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення следчага камітэту па Берасцейская вобласці.
Надзея Аўсіевіч нарадзілася 21 студзеня 1967 года ў Пінску ў сям’і настаўнікаў. У 1989 скончыла Інстытут замежных моў, працавала ў сярэдняй школе. Апошнім часам жыла ў Менску. Пад кіраўніцтвам Надзеі «Калегіум» ажыццявіў шмат праектаў і грамадскіх ініцыятыў па міжнародным культурным супрацоўніцтве.
СА, belsat.eu