За ДНР-аўцаў ваюе «беларускі міліцыянт»


На «Youtube» з’явілася відэа з прарасейскімі баевікамі, што ваююць на баку «ДНР». Адзін з іх перадае прывітанне і падымае тост за беларускіх міліцыянтаў: «хачу вам, рабяты, перадаць прывітанне. Якім бы я кепскім ні быў, але цяпер я загладжваю сваю віну. Ратую жыцці іншых людзей».

Зараджаючы магазіны да аўтаматаў баевікі п’юць віно, а «міліцыянт» хваліцца пісталетам і абяцае наступленне на Кіеў.

Чытайце таксама >>> Беларускія ахвяры расейскай вайны: у Асіповічы прывезлі цела жыхара, які ваяваў на баку сепаратыстаў

ЦГ / МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары