За Дашкевічам сачыў сіні бус. Стрым

video

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч вырашыў праверыць, што цяпер адбываецца на месцы намётавага лагеру абаронцаў Курапатаў. Актывіст заўважыў, што за ім сочаць і пачаў стрым у сваім «Facebookʼу».

«Дзякуй Цукербергу», – сказаў Дашкевіч напрыканцы стрыму.

Нагадаем, што днямі варта на ўскрайку Курапатаў, дзе планавалі пабудаваць бізнес-цэнтр, была знятая.

У канцы лютага на вуліцы Мірашнічэнкі ў Менску пачаліся будаўнічыя працы праз дарогу ад мемарыялу Курапаты. Гэта выклікала абурэнне як жыхароў ваколіцаў, гэтак і грамадскіх актывістаў. Аднак пасля актыўных дзеянняў абаронцаў лагеру Курапатаў ды ўвагі медыяў, гарадскія ўлады і забудоўнік спынілі працы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары