За беларусам, які сарваўся з гары ў Расеі, вылецеў верталёт


Альпініст траўмаваўся на вяршыні гары Гідан на Каўказе.

Расейскае МНС выслала ратавальнікаў на гару з Гідан, адкуль пры ўваходжанні на яе сарваўся беларускі альпініст.

«Надворʼе дазволіла выкарыстаць верталёт для эвакуацыі беларускага альпініста, які пры зрыве ў панядзелак атрымаў удар галавы, пляча і тазасцегнавога суставу», – заявіў кіраўнік прэсавай службы МНС па Кабардына-Балкарыі Ахмед Алтудаў.

Беларус здзяйсняў узыходжанне ў складзе зарэгістраванай расейскай групы. Зрыў адбыўся на вышыні каля 4000 метраў над узроўнем мора, учора каля поўдня.[/vc_column_text][vc_single_image image=”283892″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Ратавальнікі Эльбруская высакагорнага пошукава-выратавальнага атраду ўвечары дабраліся да пацярпелага, аказалі яму першую дапамогу і спусцілі яго на вышыню 3200 метраў над узроўнем мора, дзе спыніліся на начоўку.

ДД, belsat.eu; паводле «Інтэрфакс»

Стужка навінаў