За апошнія паўгода ў Беларусі апраўдалі 0,17 % асуджаных


36 апраўдальных выракаў на 20 тысячаў крымінальных прысудаў. Цягам мінулых 6 месяцаў у Беларусі асудзілі 21 326 асобаў. Колькасць апраўдальных прысудаў складае менш за 0,17 %. Гэтак вынікае са справаздачы, размешчанай на афіцыйным сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

Такая нізкая колькасць выракаў на карысць падсуднага – традыцыйная для Беларусі. Яшчэ ў лютым першы намеснік Вярхоўнага суда Валеры Калінковіч тлумачыў такую статыстыку вынікам рэформы ўнутраных органаў – маецца на ўвазе аддзяленне Следчага камітэту ад пракуратуры.

Тым часам найбольшая колькасць крымінальных справаў была звязаная з маёмасцю – паводле гэтых артыкулаў асудзілі ажно 8217 чалавек.

Таксама цягам мінулага паўгоддзя раённымі і гарадскімі было выдадзена 182765 пастановаў аб адміністратыўных справах, найбольш выракаў звязаныя з распіццём алкаголю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары