За апошнія 20 гадоў практычна ва ўсіх раёнах Беларусі зменшылася насельніцтва


Паводле апошніх дэмаграфічных звестак, якія апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт, у 115-ці са 118-ці раённых цэнтраў краіны паменшала жыхароў.

Станоўчая дэмаграфічная дынаміка назіраецца толькі ў Мазырскім, Менскім і Дзяржынскім раёнах.

Нягледзячы на тое, што за апошні час ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы вырас лік жыхароў, агулам усе вобласці страцілі больш за 100 тысячаў чалавек.

Лідар у адтоку насельніцтва – Віцебшчына, дзе за 20 гадоў жыхароў паменела на 216 тысяч. Паводле Белстату, на пачатку года ў Беларусі жыло 9 мільёнаў 504 тысячы чалавек. Як вынікае з даследаванняў незалежных эканамістаў, каля 1 мільёна беларусаў працуюць за мяжою, большая частка мігрантаў знайшла працу ў Расеі.

belsat.eu

Стужка навінаў