За антыкарупцыйны мітынг Навальнаму прысудзілі 30 содняў арышту

video

Фота Кіра Ярмыш

Сіманаўскі суд Масквы прызнаў лідара Фонду па барацьбе з карупцыяй вінаватым у неаднаразовым парушэнні правілаў правядзення мітынгаў і непадпарадкаванні паліцыі.

На судзе Навальны прасіў перанесці разгляд справы ў сувязі з тым, што ў яго і ягоных адвакатаў не было магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі абвінавачання, але яму адмовілі.

Навальнага затрымалі 12 чэрвеня ў падʼездзе дому, калі палітык збіраўся на акцыю на Цвярской вуліцы.

Расейскія ўлады жорстка разагналі мітынгі супраць карупцыі, арганізаваныя прыхільнікамі Аляксея Навальнага з нагоды дзяржаўнага свята – Дня Расеі. Разам з паліцыянтамі людзей збівалі таксама казакі. Расейская паліцыя затрымала ад некалькіх сотняў да тысячы асобаў (толькі ў Маскве – 700).

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары