Br 1347 і 50 капеек за «квіток на той свет»: суд аштрафаваў актывістаў за пікет супраць дзедаўшчыны


Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў Ганну Смілевіч і Дзяніса Мандзіка за пікет каля будынку Генеральнага штабу Беларусі, якія актывісты зладзілі 16 кастрычніка.

Суддзя пастанавіла пакараць Смілевіч штрафам у памеры 25 базавых велічынь (Br 612,5) за парушэнне арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У дачыненні Мандзіка судом вынесена пастанова аб пакаранні штрафам у памеры 30 базавых велічынь (Br 735).

Актывісты 16 кастрычніка зладзілі акцыю супраць дзедаўшчыны ў войску ў межах грамадскай кампаніі «Квіток на той свет». Кампанія накіраваная на тое, «каб паказаць людзям усё рэаліі сучаснай арміі ў Беларусі, а таксама даказаць перавагі кантрактнай службы». Пікет доўжыўся толькі некалькі секунд – актывістаў затрымалі, ноч яны правялі ў ЦІП на Акрэсціна.

СК, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў