За 4 дні датэрмінова прагаласавалі 24,3 % выбарцаў


За чатыры дні (6, 7, 8 і 9 верасня) у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў узялі ўдзел 24,31 % выбарцаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтрвыбаркам.

У Берасцейскай вобласці датэрмінова ўжо прагаласаваў 21% выбарцаў, Віцебскай – 26,86 %, Гомельскай – 26,87 %, Гарадзенскай – 24,82%, Менскай – 23,83 %, Магілёўскай – 26,75 %, у Менску – 21, 51 %, за межамі Беларусі – 22,24 %.

Чытайце таксама >>>> У Менску на ўчастках працуюць «карусельшчыкі» 

«Не гнаць людзей на выбары». Студэнты «не паслухаліся» Лукашэнку

Выбары-2016: улады просяць назіраць так, каб «не нашым і не вашым»

У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 3,92 % выбарцаў, за два дні – 9,63 %, за тры дні – 16,71 %.

Асноўны дзень галасавання – 11 верасня.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў